1. SKIP_MENU
  2. SKIP_CONTENT
  3. SKIP_FOOTER

Юрыдычны адрас: Маскоўскі пр-т, 33а, к. 417.
210038, Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: 8-0212-25-62-82
Адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Начальнік ваеннай кафедры: палкоўнік Мядзведзеў Аляксандр Уладзіміравіч

Ваенная кафедра ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» створана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2003 № 1469 «Аб зацвярджэнні пераліку грамадзянскіх устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у якіх праводзіцца навучанне грамадзян на ваенных кафедрах ці факультэтах» у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2006 № 1446.

Мэтай стварэння ваеннай кафедры з'явілася:
• забеспячэнне выканання канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
• рэалізацыя праграмы ваеннага будаўніцтва, якое забяспечвае дасягненне неабходнага ўзроўню баяздольнасці Узброеных Сіл;
• развіццё ваеннай навукі і сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў;
• стварэнне рэзерву ваенных кадраў для мясцовага рэгіёну (рэалізацыя прынцыпу тэрытарыяльнага камплектавання войскаў).

Ваенная кафедра з'яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта і прызначана для навучання грамадзян па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу.

Ваенная падрыхтоўка на ваеннай кафедры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі працы ваенных факультэтаў (ваенных кафедраў) па навучанні грамадзян Рэспублікі Беларусь па праграмах малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны і Міністэрства адукацыі ад 5 сакавіка 2008 № 22/21 (далей – Інструкцыя 22/21) і пастановы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2007 г. № 6/10 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб ваенных кафедрах грамадзянскіх устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

Да навучання па праграмах ваеннай падрыхтоўкі дапускаюцца студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта вочнай формы навучання, юнакі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прыгодныя па стану здароўя для праходжання ваеннай службы.

Падрыхтоўка студэнтаў праводзіцца па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях камандзіраў мотастралковага, тактычнай разведкі, артылерыйскага (супрацьтанкавага) і інжынерна-сапёрнага падраздзяленняў паэтапна:
I этап, падрыхтоўка малодшых камандзіраў (сяржантаў), з ліку кандыдатаў, адабраных па конкурсе (на падставе выніку праходжання ваенна-ўрачэбнай камісіі і вынікаў паспяховасці на факультэце);
II этап, падрыхтоўка афіцэраў запасу, па конкурсе з ліку адабраных па выніках паспяховасці па ваеннай падрыхтоўцы кандыдатаў, якія прайшлі навучанне па праграме падрыхтоўкі малодшых камандзіраў.

З 2010 года пачата падрыхтоўка афіцэраў запасу па спецыяльнасці «Маральна-псіхалагічнае забеспячэнне баявой і паўсядзённай дзейнасці войскаў».
Заняткі на кафедры праводзяцца метадам адзінага дня згодна з раскладам заняткаў у спецыялізаваных класах (лекцыі, групавыя, семінарскія заняткі) і на палігоннай базе воінскіх часцей Віцебскага гарнізона (практычныя заняткі). У канцы другога этапу навучання праводзіцца выніковая практыка па спецыяльнасцях у вайсковых часцях Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.